СПЕКТРА́ЛЬНЫ АНА́ЛІЗ
метады вызначэння якаснага і колькаснага саставу і будовы рэчываў па спектрах аптычных выпрамянення, паглынання, рассеяння ці адбіцця
Для С.а. характэрны універсальнасць, высокая выбіральнасць, хуткасць і дакументальнасць; дазваляе аналізаваць практычна любыя рэчывы ў цвёрдым, вадкім ці газападобным станах. С.а. з выкарыстаннем аптычных аналізатараў (спрошчаныя спектральныя прылады) прыдатны для правядзення экспрэснага аналізу ў цэхах прадпрыемстваў і на патоку з адваротным рэгуляваннем. Атамны С.а. выкарыстоўваюць у машынабудаванні, металургіі, геалогіі, хіміі, біялогіі, сельскай гаспадарцы для аналізу элементнага і ізатопнага саставу сплаваў, мінералаў, руд, глебы і
На Беларусі даследаванні па распрацоўцы і выкарыстанні метадаў малекулярнага і атамнага С.а. праводзяцца ў Ін-це фізікі, Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі
Літ.:
Ельяшевич М.А. Атомная и молекулярная спектроскопия. 2 изд.
Колебания молекул. 2 изд.
Жбанков Р.Г. Инфракрасные спектры и структура углеводов.
Кузяков Ю.Я., Семененко К.А., Зоров Н.Б. Методы спектрального анализа.
П.А.Апанасевіч, Р.Г.Жбанкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)